Перамяшчэнне БТРаў каля Сімферопаля патлумачылі вучэннямі
Калона з сямі транспарцёраў без апазнавальных знакаў была спыненая каля Сімферопаля.
Гэта адбылося каля вёскі Укромнае Сімферопальскага раёна Крыма.
Нагадаем, што ў самім Сімферопалі сёння раніцай былі захопленыя будынкі парламента і ўрада Крыма.
Як паведамляе lenta.ru, БТРы спыніліся каля паста ДАІ. Людзі, якія знаходзіліся ў іх, паведамілі, што праводзяць планавыя вучэнні. Пасля размовы з супрацоўнікамі ДАІ бронетэхніка развярнулася і паехала ў зваротным напрамку.
Фота з сацсетак