Пераразлік дапамог па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў хочуць зрабіць раз на год

Пераразлік дапамог па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў хочуць зрабіць раз на год

Пераразлік дапамог па доглядзе дзіцяці да трох гадоў у Беларусі прапануецца зрабіць у чатыры разы радзейшым — раз на год, а не на квартал.

З такой прапановай выступае Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Пра ініцыятыву ведамства журналістам паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч. Сёння адбываецца пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы па праекце закона "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей".

"Мы прапануем гэтую норму выкласці ў іншай рэдакцыі: пераглядаць дапамогу адзін раз у год зыходзячы з сярэдняга заробку за чацвёрты квартал, які мае самы максімальны памер у параўнанні з іншымі кварталамі, па стане на 1 лютага", — перадае БЕЛТА словы Лабовіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі