Перавага — заходняму вектару? Куды рухаецца Беларусь (відэа)

Перавага — заходняму вектару? Куды рухаецца Беларусь (відэа)

Пытанне наконт аб’яднання Расіі і Беларусі ў адну дзяржаву не стаіць. Саму верагоднасць гэтага абверг 10 студзеня Аляксандр Лукашэнка. Адначасова стала вядома, што ў гэты ж дзень міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей паведаміў памочніку Дзяржсакратара ЗША Уэсу Мітчэлу, што Беларусь здымае абмежаванне на колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Мінску.

Ці азначаюць словы кіраўніка Беларусі, што афіцыйны Мінск ставіць крыж як на паглыбленні інтэграцыі з Расіяй, так і на будучым Саюзнай дзяржавы? Ці стане нежаданне Масквы кампенсаваць Беларусі страты ад расійскага падатковага манеўра, што Масква страчвае свайго апошняга саюзніка? Якія перспектывы адкрывае перад Беларуссю пацяпленне адносін з ЗША?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць палітычны аналітык Валерый Карбалевіч і кіраўнік экспертнай ініцыятывы “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман.

Аналітык Валерый Карбалевіч і кіраўнік экспертнай ініцыятывы “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман у студыі Еўрарадыё.

Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі