Першы арэндны дом пабудавалі ў Пінску
Пяціпавярховік на 40 кватэраў паўстаў у адным са спальных раёнаў сталіцы Палесся.
Пінскі гарвыканкам ужо абвесціў конкурс заяваў на атрыманне ўнаём арэндных кватэраў. Кошт арэнды дзяржаўнага жылля вагаецца ад 480 тысяч рублёў у месяц за аднапакаёўку да 744 тысяч рублёў у месяц за двухпакаёўку.
Натуральна, што арандатары дадаткова будуць аплочваць камунальныя паслугі.