Першы ў Беларусі міжнародны велафэст праходзіць у Брэсце (фота)

Раніцай 26 ліпеня арганізаваная калона рушыла цэнтральнымі вуліцамі з мемарыялу "Брэсцкая крэпасць" да музею "5-ты форт". Па словах галоўных арганізатараў з велаклубу "Ручаёк", у парадзе прынялі ўдзел не менш за 1200 раварыстаў. Гэта колькасць толькі тых, хто загадзя прайшоў электронную рэгістрацыю.

Роварны фэстываль "Брэст-995" прымеркаваны да Дня гораду і прадоўжыцца да 27 ліпеня. Цягам 2 дзён раварыстаў чакаюць разнастайныя конкурсы і культурная праграма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі