Першымі сапернікамі беларусаў на Кубку Дэвіса-2017 стануць румыны
Беларускія тэнісісты ў матчы першага раунда І групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса ў лютым будучага года сустрэнуцца з камандай Румыніі. Пра гэта стала вядома па выніках лёсавання турніру, якое адбылося ў Лондане 22 верасня.
Тэнісны матч Беларусь — Румынія пройдзе 3-5 лютага ў Мінску. Калі нашым спартсменам пашанцуе, то далей 7-9 красавіка яны пазмагаюцца з аўстрыйскай зборнай.
Зборная нашай краіны выступае ў Кубку Дэвіса з 1994 года і яе найлепшым вынікам з’яўляецца выхад у паўфінал Сусветнай групы ў 2004 годзе, калі ў паўфінале беларусы саступілі амерыканцам.