Першыя выходныя верасня будуць цёплымі і пераважна без дажджоў
1 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па захадзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.
Уначы і зранку месцамі чакаецца туман. Вецер будзе няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.
Уначы тэмпература паветра прагназуецца ад +10 да +16 градусаў, месцамі чакаецца 7-9 цяпла. Удзень будзе 21-27 вышэй за нуль.
Пераменная воблачнасць захваецца і 2-3 верасня. Уначы будзе пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах магчымыя кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку месцамі прагназуецца туман. Вецер будзе ўсходні.
Слупок тэрмометра ўначы пакажа +9..+ 16. Удзень па паўночным захадзе ён падымецца да 22 са знакам "плюс", а па паўднёвым усходзе — нават да 29 вышэй за нуль.