Перспектыўная расійская біятланістка будзе выступаць за Беларусь
Маладая спартсменка Анастасія Каліна пераехала ў нашу краіну на сталае месца жыхарства і атрымала беларускае грамадзянства.
Зборная краіны адчувае дэфіцыт біятланістак, якія маглі б скласці канкурэнцыю цяперашнім, таму даводзіцца ўвесь час пераманьваць страляючых лыжніц з Расіі. Цяпер у нацыянальнай жаночай зборнай выступаюць Надзея Пісарава з Кінгісепа і Надзея Скардзіна з Санкт-Пецярбурга, піша kp.by
У расіянак свае стымулы пераехаць у Беларусь: тут яны могуць прабіцца на міжнародныя спаборніцтвы. Калі б Анастасія Каліна выступала за зборную Расіі, ёй давялося б вытрымаць двухгадовы каранцін пры пераходзе ў другую нацыянальную каманду.