"Перспектыва" папярэджвае: прадпрымальнікаў чакае катастрофа

"Перспектыва" папярэджвае: прадпрымальнікаў чакае катастрофа

"Перспектыва" папярэджвае: беларускіх прадпрымальнікаў чакае катастрофа. Па звестках рэспубліканскага грамадскага аб'яднання, страты прыбытку ў гандлі складаюць 80-100%. Яно спасылаецца на вынікі праведзенага бліц-апытання, у якім паўдзельнічалі за суткі больш за тысячу прадпрымальнікаў. Ім прапаноўвалася ацаніць страты прыбытку і кліентаў "у сферы рознічнага гандлю нехарчовай групы тавараў на рынках, гандлёвых цэнтрах і крамах за сакавік-красавік 2020 года".

23,4% заявілі пра 100% стратаў, 40,3% — пра 90%, 21% — пра 80%, 8% — пра 70% стратаў. Толькі 0,1% не маюць праблем. "Перспектыва" робіць выснову: амаль 85% прадпрымальнікаў чакае банкруцтва. Яны вымушаныя будуць сыходзіць з крамаў, скасоўваць дамовы. На травень 2020-га прагназуецца крызіс неплацяжоў. Прадпрымальнікі кажуць,што гандлю "практычна няма" і ўсё ідзе да "знішчэння ІП, як класа".

Лідар "Перспектывы" Анатоль Шумчанка падкрэслівае, што дагэтуль бізнес не дачакаўся ад ураду мер падтрымкі ў крызісны час. Відаць, яны па-ранейшаму дапрацоўваюцца. На прапановы, якія аб'яднанне дасылала ва ўрад, адказу не было.

"Перспектыва" папярэджвае: прадпрымальнікаў чакае катастрофа
perspektyva.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі