Песня Стыві Уандэра "Another Star" стане галоўнай на ЧС-2014

Песня Стыві Уандэра "Another Star" стане галоўнай музычнай тэмай чэмпіянату свету па футболе. Трэк будзе выкананы Стыві падчас цырымоніі адкрыцця чэмпіянату, а далей будзе гучаць на пачатку ўсіх трансляцый і праграм, паведамляе BBC. Упершыню кампазіцыя выйшла на альбоме 1976 года "Songs in the Key of Life".


16 ліпеня Уандэр выступіць на знакамітым джазавым фестывалі ў швейцарскім Мантро — квіткі на яго шоў у Auditorium Stravinski ужо раскупленыя.


Нагадаем, у 2014 годзе музыка плануе выдаць адразу 2 альбомы. На першым, "When the World Began", будзе матэрыял, створаны разам з прадзюсарам і сонграйтарам Дэвідам Фостэрам. Другая пласцінка ўключыць у сябе госпел-кампазіцыі, якія Стыві абяцаў запісаць сваёй маці незадоўга да яе смерці ў 2006 годзе.


Чэмпіянат свету па футболе пройдзе ў Бразіліі. Адкрыццё адбудзецца 12 чэрвеня ў Сан-Паулу.
 

Паводле zvuki.ru

Фота: billboard.ru.msn.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі