Пхеньянскае метро: фота аднаго з самых закрытых метрапалітэнаў свету
Аўстралійскі падарожнік Эліат Дэвіс у сваім блогу выклаў фатаздымкі аднаго з самых глыбокіх і недасяжных метрапалітэнаў свету — пхеньянскага. Турыстаў там пускаюць толькі на некалькі ўзорных станцый, але аўстралійцу ўдалося патрапіць у групу замежнікаў, якіх адмыслова знаёмілі з метрапалітэнам.
Дэвіс кажа, што гэта метро ляжыць на глыбыні каля 110 метраў і адначасова з’яўляецца схованкай ад ядзернага ўдару.
Фота з блогу Эліата Дэвіса: earthnutshell.com