Піраты апярэдзілі афіцыйнае выданне альбома “Без Білета” ў Расіі

22 красавіка ў Расіі выйдзе дэбютны альбом беларускага гурта “Без Білета” "Мечтатели ". У продажы з'явіцца яго пашыраная версія, якая уключае шаснаццаць трэкаў на CD, а таксама DVD з кліпамі.  Але песні беларусаў паспелі стаць "хітамі" расійскіх пірацкіх складанак яшчэ да афіцыйнага рэлізу дыска. Ужо некалькі месяцаў кампазіцыі " Мечтатели" і "Здравствуй, мой друг" актыўна выдаюцца на нелегальных кампіляцыях.

"Прызнанне з боку піратаў нас нават цешыць. А ў выпадку з раскруткай песні "Здравствуй, мой друг" яны нас яшчэ і апярэдзілі: у радыёратацыю краін СНД трэк быў запушчаны толькі ў пачатку красавіка", — заявіў лідэр гурта Віталь Артыст.


telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі