Плацяжы за капрамонт, якія ўносіліся ў савецкі час, проста зніклі

Пра гэта заявілі прадстаўнікі Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі на прамой тэлефоннай лініі ў газеце "Минский курьер". Начальнік аддзела капрамонту жылфонду Уладзімір Лявіцкі паведаміў, што адлічэнні на капітальны рамонт жылфонду ў нашай краіне пачалі акумулявацца толькі ў 1999 годзе. А плацяжы, якія ўносіліся ў савецкі час, проста зніклі. "Трэба разумець, што краіна развалілася. Многія людзі страцілі свае банкаўскія ўклады, і спаганяць іх няма з каго. Гэтак жа і з грашыма на капрамонт, яны таксама "згарэлі", — кажа спецыяліст.



Ён удакладніў, што ў Беларусі грошы на капрамонт насельніцтва ўносіць толькі апошнія 14 гадоў, а не 30—40. Куды пайшлі адлічэнні на капрамонт, сабраныя з 1992-га па 1999 год, Лявіцкі не паведаміў.



Дарэчы, камунальнікі кажуць, што ў Мінску адставанне ад планаў кампрамонту складае прыблізна на тры гады. Гэта значыць, сёлета пераважна рамантуюць тыя пабудовы, якія планавалі змяніць яшчэ ў 2010-м.



Фота — govorim.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі