“План перамогі” і “маштабнае апытанне” — фантазіі ці рэчаіснасць?
З розніцай у некалькі дзён з’явілася два цікавыя дакументы. Першай да беларусаў звярнулася Святлана Ціханоўская і нарэшце агучыла даўно анансаваны “План перамогі”. Той самы, які нейкім дзіўным чынам за два дні да гэтага трапіў у дзяржСМІ. А пазней, напярэдадні Усебеларускага сходу, нам нарэшце агучылі вынікі анансаванага Лукашэнкам “маштабнага сацапытання”. З маштабнымі, але чаканымі вынікамі.
Да чаго больш падобны “План перамогі” Ціханоўскай — да рэальнага плана ці плана “адчапнога”? Ці спрацуе гэты план і на чыю карысць? Што не так з лічбамі “маштабнага даследавання”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітолаг, доктар палітычных навук, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.