Плануецца забараніць продаж алкаголю асобам маладзейшым за 21 год

"На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забараняецца продаж алкагольных напояў асобам маладзейшым за 21 год. У выпадку ўзнікнення ў асобы, якая непасрэдна ажыццяўляе водпуск алкагольных напояў, сумнення ў дасягненні пакупніком 21 года, прадавец мае права запатрабаваць у гэтага пакупніка дакумент, які сведчыць асобу", — цытуе БелаПАН тэкст законапраекта, які знаходзіцца на разглядзе ўрада.



Мяркуецца, што гэтая норма можа набыць моц з 2015 года. У абгрунтаванні да праекта закона згадваецца, што гэтае новаўвядзенне ініцыявала Міністэрства ўнутраных спраў.



У абгрунтаванні да законапраекта адзначаецца, што "ўжо цяпер з агульнай колькасці паўналетніх асоб, якія ўчынілі злачынствы ў стане алкагольнага ап'янення, 10,3% складаюць грамадзяне ва ўзросце 18—20 гадоў".



Нагадаем, сёлета Беларусь заняла першае месца ў свеце па ўжыванні чыстага спірту на душу насельніцтва.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі