Плата за навучанне ў ВНУ сёлета расці не будзе
Плата для студэнтаў за навучанне ў ВНУ сёлета расці не будзе. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску 30 жніўня заявіў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.
Міністр удакладніў, плату не будуць падымаць, нават калі пра гэта папросяць адміністрацыі ўніверсітэтаў. Па яго словах, мінімальная рэнтабельнасць у гэтым пытанні забяспечваецца.
Апошні раз плата за навучанне ў ВНУ нязначна павышалася ўвесну 2016 года.