Плошча Наваполацка павялічыцца ўдвая

Плошча Наваполацка павялічыцца ўдвая

Плошча Наваполацка да канца пяцігодкі павялічыцца ўдвая. Адбудзецца гэта за кошт далучэння да горада некалькіх населеных пунктаў (у тым ліку — Баравуха-1, Копцева, Гамзялева). Пра гэта БЕЛТА паведаміў мэр Наваполацка Дзмітрый Дзямідаў. Паводле яго слоў, у адпаведнасці з генеральным планам развіцця горада, ён будзе пашырацца на правы бераг Заходняй Дзвіны.

На сённяшні дзень у Наваполацку 5200 чалавек стаяць у чарзе тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнне жыллёвых умоваў. Летась у горадзе было пабудавана 23 тысячы квадратных метраў жылля, з іх — 21 тысяча кв. м. — шматкватэрныя дамы. Сёлета будуецца 4 шматпавярховікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі