Плошчу пажару ў Столінскім раёне зменшылі да 6 га

Верталёт МНС

Верталёт МНС / МНС

Плошча ляснога пажару ў Столінскім раёне зменшаная да 6 га, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

З агнём на Альманскіх балотах працягваюць змагацца авіятары МНС. У панядзелак два верталёты Мі-8 і Мі-17 зрабілі 31 скід вады — гэта 93 тоны вады.

Сёння авіяцыя МНС зрабіла 42 скіды вады.

Пра пажар на забалочанай мясцовасці ў Палескім лясгасе стала вядома ў панядзелак. Спярша паведамлялася, што агонь захапіў тэрыторыю 50 га, потым называлася лічба ў 70 га. Для барацьбы з агнём было прыцягнута больш за два дзясяткі адзінак тэхнікі і больш за сто работнікаў лясной гаспадаркі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі