Плюс 38%! Вось як змяніліся цэны на навучанне ў ВНУ Беларусі за тры гады

Як мяняліся цэны на навучанне ў ВНУ?

Як мяняліся цэны на навучанне ў ВНУ? / BNTU

Беларускія выпускнікі здаюць экзамены і рыхтуюцца да паступлення — і прыблізна палова з іх пойдзе на платнае аддзяленне. Гэта нятанная радасць, ды і цэны растуць штогод.  

Еўрарадыё паглядзела, як моцна выраслі цэны на навучанне ў беларускіх універсітэтах за апошнія некалькі гадоў.

БДУ

У галоўнай ВНУ краіны і цэны на навучанне самыя высокія.

Напрыклад, першы курс на спецыяльнасці "Міжнароднае права" ў 2023/2024 годзе каштаваў 5956 рублёў. Столькі ж каштавалі некалькі кірункаў на юрфаку.

За год да таго "Міжнароднае права" каштавала на 400 рублёў менш, у 2021/2022 — 5061 рубель, а ў 2020/2021 — 4660 рублёў. За тры гады навучанне тут падаражэла на 27%.

У залежнасці ад факультэтаў цэны адрозніваюцца. Напрыклад, у 2023/2024 навучальным годзе 3754 рублі каштавалі беларуская і руская філалогія на філфаку, а фундаментальная фізіка на фізфаку — 4262.

У сярэднім плата за навучанне ў БДУ дадае 400-500 рублёў штогод.

 

БНТУ

У мінулым навучальным годзе вучыцца на першым курсе тут каштавала ад 4704 да 5017 рублёў.

Напрыклад, спецыяльнасць "Архітэктурны дызайн" у 2023/2024 годзе каштавала 5017 рублёў, у 2022/2023 — 4689 рублёў, у 2021/2022 — 4263 рублі, а ў 2020/2021 — 3875 рублёў. Падаражэнне за тры гады склала 29%.

Ужо ў новым навучальным годзе планка для некаторых студэнтаў БНТУ, хутчэй за ўсё, пераваліць за 5500 рублёў.

 

БДУІР

Кузня беларускіх айцішнікаў таксама не з танных. За папярэдні навучальны год кошт павышаўся двойчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі