Плюсавая тэмпература і парывісты вецер будуць у Беларусі 16 лютага
У сераду, 16 лютага, у нашай краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, а зранку і ўдзень па паўночна-заходняй палове краіны прагназуецца невялікі дождж. Зранку месцамі будзе слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёвы ўмераны, удзень — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад -6 па ўсходзе да +3 па захадзе краіны. Удзень прагназуецца 2-7 цяпла, па паўднёвым захадзе будзе да 9 градусаў вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.