Полк Каліноўскага абвясціў дадатковы набор замежнікаў
Полк Каліноўскага
Полк Каліноўскага абвясціў дадатковы набор замежнікаў, паведамляе яго прэс-служба.
Раней у палку быў створаны батальён Western, куды ўваходзілі замежныя грамадзяне. Цяпер гэтае падраздзяленне носіць імя Тадэвуша Касцюшкі.
У прэс-службе ўдакладняюць: "У падраздзяленне не бяруць на службу кандыдатаў без вайсковага досведу і валодання англійскай мовай. Кандыдат, які хоча трапіць у падраздзяленне, павінен запоўніць анкету на афіцыйным сайце".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.