Полк Каліноўскага стварае новы батальён
Байцы палка Каліноўскага, ілюстрацыйнае фота
Полк Каліноўскага паведамляе пра стварэнне ў сваіх шэрагах новага батальёна. Ён будзе называцца "Western".
"У батальён ужо увайшлі афіцэры краін NATO і замежныя грамадзяне, якія маюць баявы досвед у Іраку і Афганістане. Усе яны да прыбыцця ва Украіну служылі ў прафесійных узброеных сілах розных дзяржаў, якія ўваходзяць у Паўночнаатлантычны альянс", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Калінўцы падкрэсліваюць, што замежныя пабрацімы "цалкам падзяляюць права ўкраінскага і беларускага народаў на свабоду і дэмакратыю".
Полк Каліноўскага — самае вядомае з аб'яднанняў беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца за незалежнасць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.