Польшча адкрые прэс-цэнтр для СМІ на мяжы з Беларуссю

Цэнтр плошчай 200 квадратных метраў пабудавалі за два тыдні / onet.pl​
Цэнтр плошчай 200 квадратных метраў пабудавалі за два тыдні / onet.pl​

Польскі ўрад адкрые ў пятніцу, 3 снежня, прэс-цэнтр для польскіх і замежных журналістаў, якія маюць намер асвятляць праблему міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю, паведамляе партал Onet.

Прэс-цэнтр плошчай 200 квадратных метраў размешчаны ў вёсцы Паплаўцы (Падляскае ваяводства). Яго пабудавалі з кантэйнераў за два тыдні. Тут ёсць інтэрнэт і асобная паркоўка, а таксама электрагенератар на выпадак праблем з электразабеспячэннем.

Працаваць у цэнтры могуць адначасова 20-30 журналістаў. Кожны дзень для іх будуць праводзіцца дзве прэс-канферэнцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі