Польшча атрымала ад ЗША сістэмы HIMARS для размяшчэння на мяжы з РФ

HIMARS у Польшчы / https://twitter.com/MON_GOV_PL
HIMARS у Польшчы / https://twitter.com/MON_GOV_PL

Польшча атрымала ад ЗША амерыканскія рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS. Іх плануецца размясціць на мяжы з РФ — у паўночна-ўсходняй частцы краіны.

"Гэтая тэхніка зарэкамендавала сябе ў баі ў руках украінцаў, спыніўшы расійскае ўварванне", кажа віцэ-прэм'ер, міністр абароны Марыюш Блашчак. Паводле яго слоў, яе задачай будзе "стрымліванне агрэсара" і ўмацаванне польскай арміі "на ўсходнім флангу Польшчы і ўсходнім флангу Паўночнаатлантычнага альянсу".

Гэта першая партыя HIMARS. Агулам Польшча атрымае два дзясяткі ўстановак, а таксама боепрыпасы. Пакупка была ўзгоднена яшчэ ў 2019 годзе, за ўстаноўкі заплацілі больш за 400 мільёнаў долараў. Польшча і ЗША вядуць перамовы пра дадатковыя пастаўкі HIMARS. 

З 2022 года трапныя ўдары ракет HIMARS, якія запускаюць украінскія вайскоўцы, знішчаюць склады, штабы, казармы, масты ў тыле расійскіх войск, што дэмаралізоўвае праціўніка, пазбаўляе яго рэзерваў. Сёлета CNN паведаміла, што з-за расійскіх сродкаў радыёэлектроннай барацьбы ракеты HIMARS сталі менш эфектыўнымі, але гэта афіцыйна не пацверджана.

Польшча атрымала ад ЗША сістэмы HIMARS для размяшчэння на мяжы з РФ
https://twitter.com/MON_GOV_PL
Польшча атрымала ад ЗША сістэмы HIMARS для размяшчэння на мяжы з РФ
Польшча атрымала ад ЗША сістэмы HIMARS для размяшчэння на мяжы з РФ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі