Польшча на верасень прыкрые паветраную прастору ўздоўж мяжы з Беларуссю
На працягу верасня Польшча істотна абмяжуе палёты грамадзянскай авіяцыі над тэрыторыяй, якая ахоплівае 30 км углыб ад яе ўсходняй мяжы, піша wyborcza.pl. Войска тлумачыць гэтыя захады ўмацаваннем нацыянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны.
У абазначанай прасторы будуць забароненыя грамадзянскія палёты, хоць выкананне рэгулярных палётаў дазволенае. Таксама будзе мець магчымасць лятаць VIP-персоны, медыкі, паліцыя або памежнікі. Астатнія пры жаданні палётаў мусяць звяртацца з адпаведнымі заявамі. Забарона таксама ўключае парашутыстаў і аператараў беспілотнікаў.
Нагодай для такіх мераў называюцца беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні "Захад-2017", якія пройдуць з 14 па 20 верасня. Паводле афіцыйных звестак, у іх прымуць удзел да 13 тысяч вайскоўцаў.
Вучэнні выклікалі нервовую рэакцыю ў суседзяў Беларусі, якія мяркуюць, што "Захад-2017" можа стаць пачаткам расійскай агрэсіі.