Польшча пачала вайсковыя вучэнні ва ўмовах "гібрыднай атакі Беларусі"

Вайскоўцы польскай арміі / Фэйсбук Мінабароны Польшчы​
Вайскоўцы польскай арміі / Фэйсбук Мінабароны Польшчы​

Польшча праводзіць вайсковыя вучэнні "Рысь-21" (RYŚ-21) на мяжы з Беларуссю, у якіх удзельнічаюць 4 тысячы салдат і больш за 1 тысячу адзінак вайсковай тэхнікі з 12-й Шчэцінскай механізаванай дывізіі.

У пятніцу кіраўнік Мінабароны Марыюш Блашчак на палігоне ў Нова-Дэмбе сустрэўся з вайскоўцамі, якія трэніруюцца ў рамках вучэнняў, паведамляе вайсковае ведамства Польшчы.

"Што ва ўсім гэтым самае галоўнае? Гэта бяспека нашай краіны, асабліва ў кантэксце агрэсіўнай палітыкі, якая праводзіцца Крамлём, у кантэксце гібрыднай атакі, якая здзейснена на польскай мяжы кіруючым у Беларусі рэжымам. Менавіта ў гэтых умовах ўмацаванне Польскай арміі — найлепшае і адзінае рашэнне", — заявіў міністр.

Манеўры "Рысь-21" праходзяць паралельна з беларуска-расейскімі вучэннямі "Захад-2021".

Як паведамляла "Еўрарадыё", вайсковыя вучэнні ў верасні правядзе яшчэ адна суседняя з Беларуссю дзяржава — Украіна. Вучэнні "Аб'яднаныя намаганні-2021" адбудуцца ў гэтай краіне з 22 да 30 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі