Польшча працягнула спрошчаную выдачу праязнога дакумента для беларусаў

Польскі праяздны дакумент замежніка

Польскі праяздны дакумент замежніка / MOST

Польшча працягнула спрошчаную выдачу праязнога дакумента замежніка для беларусаў да 30 чэрвеня 2024 года. Грамадзяне нашай краіны па-ранейшаму будуць вызваленыя ад аплаты за яго выдачу.

Падача заявы па спрошчанай схеме азначае, што:

- праязны дакумент замежніка дадуць беларусам з любым часовым відам на жыхарства, незалежна ад падстаў яго атрымання;
- такі дакумент цяпер могуць атрымаць нават тыя грамадзяне Беларусі, у каго наогул няма і не было беларускага пашпарта. Напрыклад, беларускія дзеці, народжаныя ў Польшчы, бацькі якіх не могуць паехаць на радзіму і аформіць ім дакументы;
- беларусам не трэба даказваць, што яны не могуць паехаць у Беларусь, каб атрымаць новы пашпарт.

Польскі праязны дакумент замежнікаў (polski dokument podróży dla cudzoziemca) – гэта пасведчанне асобы іншаземца ў Польшчы, якая не мае аналагічных дакументаў, выдадзеных краінай яго паходжання, якое дазваляе, акрамя іншага, перасякаць польскую мяжу на ўезд і на выезд. Польскі праязны дакумент замежніка сапраўдны на працягу 1 года з даты яго выдачы.

Нядаўна МУС Польшчы канкрэтызаваў, што польскі праязны дакумент замежніка служыць не толькі для перасячэння мяжы, але і для пацверджання асобы. Там адзначылі, што пры падачы заявы на часовы або пастаянны ВНЖ, а таксама на ВНЖ доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрасаюза іншаземец можа падаць дзейны польскі праязны дакумент, калі ў яго няма магчымасці прадставіць свой беларускі пашпарт або іншы праязны дакумент.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі