Польшча прыме ІІІ Еўрапейскія гульні — іншых ахвотных не было

Польшча прыме ІІІ Еўрапейскія гульні — іншых ахвотных не было

Польшча прыме ІІІ Еўрапейскія гульні. Яны пройдуць у 2023 годзе ў Кракаве — такое рашэнне прынятае сёння ў Мінску на Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, перадае БЕЛТА.

Першыя Еўрагульні адбыліся ў 2015 годзе ў Азербайджане, цяпер у Мінску праходзяць другія гульні. У іх прымаюць удзел болей за 4 тысячы атлетаў з 50 краінаў, якія разыгрываюць узнагароды ў 15 відах спорту.

Раней паведамлялася, што на правядзенне ІІІ Еўрапейскіх гульняў летась прэтэндавалі Англія, Ізраіль і Польшча. Сёлета ў лютым Расія падала заяўку на прыём спаборніцтваў у Казані. Аднак пазней усе краіны-прэтэндэнты адклікалі свае заяўкі і засталася адна Польшча, таму яе абралі аўтаматычна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі