Польшча прыняла 15 тысяч палітуцекачоў з Беларусі пасля жніўня 2020 года
Мяжа Беларусі і Польшчы / twitter.com/Straz_Graniczna
Польшча прыняла 15 тысяч палітычных уцекачоў з Беларусі пасля жніўня 2020 года. Пра гэта паведаміў кіраўнік польскага МУС Марыюш Каміньскі:
— Постсавецкім рэжымам Лукашэнкі рухала жаданне адпомсціць Польшчы, Літве і Латвіі за падтрымку, якую мы аказваем беларускай апазіцыі, клапоцячыся аб палітычных уцекачах. Толькі ў Польшчы пасля 2020 года, калі пасля фальсіфікаваных выбараў пачаліся масавыя грамадскія пратэсты і рэпрэсіі, мы прынялі каля 15 тысяч палітычных уцекачоў з Беларусі.
Пад помстай Каміньскі мае на ўвазе міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з ЕС. У ягоным пачатку заходнія краіны абвінавачваюць менавіта Лукашэнку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.