Польшча ўвяла рэжым НС на мяжы з Беларуссю — упершыню за 30 гадоў

На польска-беларускай мяжы / strazgraniczna.pl​
На польска-беларускай мяжы / strazgraniczna.pl​

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўвёў надзвычайнае становішча ля беларускай мяжы ў сувязі з сітуацыяй з мігрантамі, паведамляюць РИА Новости.

Раней Саўмін Польшчы прасіў прэзідэнта ўвесці рэжым НС на 30 дзён у памежнай паласе — сёння кіраўнік краіны адобрыў такое рашэнне.

Рэжым НС закране 115 населеных пунктаў у Падляскім і 68 у Люблінскім ваяводствах.

Са слоў міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюша Каміньскага, абмежаванні мінімальна закрануць мясцовых жыхароў. На мяжы забароняць праводзіць экскурсіі, маніфестацыі і іншыя масавыя мерапрыемствы.

Рэжым надзвычайнага становішча ў Польшчы ўвялі ўпершыню з 1990 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі