Польшча выдаткуе мільёны долараў на абарону ад афрыканскай чумы свіней
Польскія ветэрынарныя службы плануюць правесці рэканструкцыю ўсіх пунктаў перасячэння мяжы на поўначы і ўсходзе краіны.
Як паведамляюць польскія СМІ, гаворка ідзе пра будаўніцтва на мяжы спецыяльных установак для абеззаражання аўтамабіляў. Гэта дапаможа не пусціць у Польшчу афрыканскую чуму свіней. Такая ўстаноўка будзе каштаваць каля 100 тысяч долараў ЗША і з’явіцца на кожнай дарожнай паласе 16 памежных пераходаў.
Падобныя ідэі па абароне ад афрыканскай чумы маюць таксама Літва і Латвія.
Нагадаем, што ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана два ачагі афрыканскай чумы свіней. Першы — у Іўеўскім раёне Гродзеншчыны, другі — у Віцебскім.
Фота — sozhnews.info