Польшча зноў абвінаваціла беларускіх памежнікаў у дапамозе мігрантам
На польска-беларускай мяжы / https://twitter.com/Straz_Graniczna
Польшча зноў абвінаваціла беларускіх памежнікаў у дапамозе мігрантам, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Еўрасаюз. На відэа польскіх памежнікаў відаць, што мігранты ідуць уздоўж мяжы ў суправаджэнні вайскоўцаў.
Польскі бок звяртае ўвагу на той факт, што ў памежнай зоне ў Беларусі, у якую не можа патрапіць кожны жадаючы, рэгулярна з'яўляюцца мігранты, якія рыхтуюцца да нелегальнага пераходу мяжы: "Дзякуючы падтрымцы спецслужбаў у іх з гэтым праблем няма". Польскія памежнікі не першы раз заяўляюць, што беларускія сілавікі паказваюць мігрантам зручныя для пераходу месцы, падвозяць іх на аўтамабілях, забяспечваюць інструментамі ці лодкамі.
Дзяржпамежкамітэт РБ традыцыйна ўсе такія абвінавачванні абвяргае.
#zgranicy
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) January 5, 2023
Służby białoruskiecały czas pozostają zaangażowane w ułatwianie nielegalnego przekraczania granicy do.
Aby dotrzeć do granicy zcudzoziemcy muszą dostać się w strefę odgrodzoną tzw.systemą. Dzięki wsparciu służbnie mają z tym problemu.
#PSGCzeremcha 03.01.2023 pic.twitter.com/RNW5zak16o
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.