Польская амбасада сёлета выдала беларусам каля 370 тысяч візаў

Польская амбасада сёлета выдала беларусам каля 370 тысяч візаў

Консульскі аддзел польскай амбасады ў Мінску і генконсульствы ў Гродне і Брэсце за 11 месяцаў 2015 года выдалі беларусам каля 370 тысяч візаў. 25% з іх — бясплатныя. Іх атрымалі пераважна маладыя людзі — навучэнцы ці студэнты. Пра гэта ў аўторак на прэс-канферэнцыі паведаміў часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў Беларусі Міхал Хабрас.

Адказваючы на пытанне Еўрарадыё, ён адзначыў, што візаў у бягучым годзе выдалі амаль столькі ж, колькі і летась. Прычына — працэс выдачы зацягвае ўведзеная біяметрычная сістэма. Таксама выдаецца шмат візаў на 2-3 гады (сёлета доўгатэрміновыя візы атрымалі каля 200 тысяч грамадзян Беларусі).

Колькасць адмоваў складае менш за 1%. Міхал Хабрас адзначыў, што "трэба вельмі моцна пастарацца, каб атрымаць адмову".

Не пазней за ліпень 2016 года ў Беларусі з'явяцца 8 візавых цэнтраў Польшчы. Яны мусяць аблегчыць для беларусаў працэс атрымання візаў. Кошт паслуг у цэнтрах будзе складаць 15 еўра.

Фота: Еўрарадыё, ria.ru

Польская амбасада сёлета выдала беларусам каля 370 тысяч візаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі