Польскі актор каля Варшавы затрымаў нецвярозага кіроўцу-беларуса

Актор Адрыян Клос спыніў п'янага кіроўцу

Актор Адрыян Клос спыніў п'янага кіроўцу / Адрыян Клос

13 верасня на дарозе пад Варшавай польскі актор Адрыян Клос затрымаў нецвярозага кіроўцу "Нісана", піша Wirtualna Polska.

"Нісан" выехаў на сустрэчную паласу, урэзаўся ў астравок пасярэдзіне скрыжавання, а потым няўпэўнена паехаў далей.

Клос заблакаваў шлях падазронаму аўтамабілю. Калі ён адчыніў дзверы Nissan, адтуль рэзка пахнула алкаголем. Кіроўца вырашыў уцячы і пабег у бок бліжэйшага лесу. Актор дагнаў і спыніў яго, а неўзабаве на дапамогу прыйшлі іншыя кіроўцы і выклікалі паліцыю.

Затрыманы мужчына прапаноўваў актору буйную суму, каб той яго адпусціў.

Пасля прыезду паліцыі высветлілася, што нецвярозы кіроўца — грамадзянін Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі