Польскія памежнікі паведамілі пра чарговыя правакацыі на мяжы

Польскія памежнікі паведамілі пра чарговыя правакацыі на мяжы

Польскія памежнікі паведамілі пра чарговыя правакацыі на мяжы. У раёне Ліпска і Дубічаў Царкоўных беларускія сілавікі пашкодзілі агароджу з калючага дроту і сляпілі палякаў лазерамі (там нярэдка спрабуюць прарвацца мігранты). За апошнія суткі праз мяжу нелегальна ў раёне Мельніка перайшлі дзве групы мігрантаў, у якіх было 18 і 15 чалавек.

Агулам за 11 студзеня праз мяжу з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі перайсці 68 чалавек (у папярэднія суткі была дакладна такая ж лічба, а 9-га студзеня — 49).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі