Польскія памежнікі: за суткі 24 мігранты спрабавалі перайсці мяжу

Беларуска-польская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna​
Беларуска-польская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna​

За мінулыя суткі 24 чалавекі спрабавалі перасекчы беларуска-польскую мяжу, расказалі ў Пагранслужбе Польшчы. У асноўным, гэта грамадзяне Індыі, Егіпта, Ірака і Сірыі. Іх затрымалі.

Гэта крыху менш, чым днямі напярэдадні — калі памежная ахова Польшчы зарэгістравала 51 спробу парушэння мяжы. Але амаль заўсёды мігранты адрозніваюцца агрэсіўнасцю супраць супрацоўнікаў ведамстваў. На гэты раз, польскія памежнікі распавялі, што "мелі месца слоўныя правакацыі і абразы".

З пачатку траўня ўжо зарэгістравана больш за 500 спробаў парушэння мяжы. Іх агульны лік за 2022 год перавысіў 5000.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі