Польскія памежнікі затрымалі 40 афганцаў, якія перайшлі мяжу з Беларусі

Польскія памежнікі затрымалі 40 афганцаў, якія перайшлі мяжу з Беларусі

40 грамадзян Афганістана затрымана памежнікамі ў Гайнаўскім павеце Польшчы. Усе яны незаконнта перасяклі беларуска-польскую мяжу, паведамляе сайт польскага памежнага камітэту. 

Сярод іх 21 мужчына, 13 жанчын і 6 дзяцей. Усе яны змешчаныя ў ахоўныя цэнтры для замежнікаў.

Дагэтуль грамадзяне краін Блізкага Усходу, Афрыкі і Азіі ў асноўным перасякалі беларуска-літоўскую мяжу. За першыя паўгода літоўскія памежнікі затрымалі больш за 1300 незадакументаваных мігрантаў. У краіне аб'яўлена экстрэмальная сітуацыя. За бяспекай у гарадах сочаць усе падраздзяленні МУС, а таксама вайскоўцы-дабравольцы. Дапамагаюць на межах з Беларуссю літоўскім і латышскім памежнікам супрацоўнікі Еўрапейскага агенцтва аховы межаў і берагавой лініі Frontex. 6 ліпеня мяжу Літвы з Беларуссю наведаў старшыня Еўрасавета Шарль Мішэль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі