Польскія памежнікі затрымалі мігранта з метамфетамінам, які ішоў з Беларусі

Польскія памежнікі / twitter.com/Straz_Graniczna

Польскія памежнікі / twitter.com/Straz_Graniczna

21 жніўня польскія памежнікі спынілі 42 нелегальных мігрантаў, якія накіроўваліся ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі. Як паведамляе прэс-служба ведамства, сярод іх былі грамадзяне Ірана і Ірака.

У раёне заставы Белавежа быў затрыманы грамадзянін Індыі, які нелегальна перабраўся на тэрыторыю Польшчы. У мужчыны было 10 г метамфетаміну.

Таксама памежнікі затрымалі грамадзяніна Польшчы і грамадзяніна Беларусі. На двух аўтамабілях тыя перавозілі дзевяцярых мігрантаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі