Польскія памежнікі знялі групу мігрантаў, якія ўцякалі ад мяжы

Нелегальныя мігранты каля польскай мяжы / кадр з відэа
Нелегальныя мігранты каля польскай мяжы / кадр з відэа

1 снежня польскія памежнікі пад Дубічамі Царкоўнымі знялі на відэа групу нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі перабрацца праз мяжу. Відэа з'явілася ў сацсетках памежнікаў.

Паведамляецца, што група спрабавала перабрацца праз бар'ер на тэрыторыю Польшчы. Пасля прыбыцця патруля мігранты адышлі назад у Беларусь.

Замежнікаў вёў праваднік — на відэа ён у шэрай шапцы, нясе вяроўку. Гэты мужчына гаварыў па-руску з памочнікам і з астатнімі ў групе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі