Пра ААН, палітзняволеных, выбары, суверэнітэт і… Пазняка — эфір з Кавалеўскім

Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

На мінулым тыдні ЗША наведала прадстаўнічая дэлегацыя беларускіх дэмсіл. І гаворка не толькі пра ўдзел у працы на палях Генасамблеі ААН і не толькі пра Святлану Ціханоўскую і яе каманду. Былі і іншыя мерапрыемствы, і іншыя палітыкі і эксперты з розных структур і ініцыятыў. Але пераважна ўсе абмяркоўвалі прыблізна аднолькавыя пытанні, важныя для беларусаў і Беларусі сёння.

Што карыснага даў беларускаму грамадству і Беларусі візіт дэмсіл у ЗША? Чаму Захад не гатовы дамаўляцца наконт палітвязняў і што могуць зрабіць дэмсілы? Які лёс праекта пашпарта Новай Беларусі і ў чым не мае рацыі Пазняк? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць у чацвяргі, двойчы на месяц у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі