Пра адукацыю, мовы, размеркаванне платнікаў і выбары — эфір з Турарбекавай

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Апошнім часам лукашэнкаўскія чыноўнікі, ідэолагі і спецслужбы актыўна турбуюцца лёсам дзяцей і падлеткаў. Прычым, не толькі беларускіх, але і ўкраінскіх. Украінскіх яны за вялікія грошы з бюджэта “Саюзнай дзяржавы” вывозяць на “аздараўленне” і робяць вялікія вочы, калі ім і з Украіны, і з Гаагі кажуць пра адказнасць за выкраданне. Што да беларускіх, то рэжымнікі імкнуцца зрабіць усё магчымае, каб беларускія падлеткі не трапілі ў “пекла” заходніх навучальных устаноў.

Якія мэты насамрэч пераследуе рэжым, заяўляючы пра неабходнасць абмежавання навучання замежным мовам, звальняючы настаўнікаў, вучні якіх паступаюць ў еўрапейскія ВНУ і ўводзячы размеркаванне для платнікаў? Навошта Лукашэнка працягвае гуляцца ў выбары? Ці дапаможа Такаеў Лукашэнку “прарвацца” ў Азію і якія высновы можна зрабіць па выніках Генасамблеі ААН? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі