Пра агентаў-тэрарыстаў, дэградацыю структур і авечую шкуру — эфір

Юры Дракахруст / фота з архіва

Юры Дракахруст / фота з архіва

Еўрапарламент прыняў чарговую рэзалюцыю, у якой заклікаў краіны ЕС падтрымаць беларускіх палітычных зняволеных і іх семʼі, а таксама ўзмацніць ціск на рэжым праз новыя санкцыі. Яшчэ дэпутаты лічаць, што трэба працягваць выдаваць гуманітарныя візы грамадзянам Беларусі, якія цярпяць пераслед. Амаль адначасова з ініцыятывы Офіса Святланы Ціханоўскай у Камітэце па замежных справах літоўскага Сейма прайшлі слуханні, прысвечаныя прававому становішчу беларусаў у краіне. Якіх асобныя літоўскія палітыкі і дзяржслужбоўцы настойліва заклікаюць прыраўняць у абмежаваннях да расіян. У той жа час у самой Беларусі Лукашэнка расказвае чарговыя жахі пра групу агентаў-тэрарыстаў, якіх заходнія спецслужбы няспынна закідваюць у “сінявокую”.

Чаму да Лукашэнкі наўзамен ляскату натаўскіх танкаў ля беларускіх межаў прыйшлі групы агентаў-тэрарыстаў? Чаго чакаць ад чарговай рэзалюцыі Еўрапарламента і калі пачнецца “перагортванне старонкі” ў адносінах з Мінскам? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі нацягнуць вобраз перамоўшчыка і ці паверыць яму Кіеў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё “Свабода” Юрый Дракахруст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі