Пра агульную гісторыю, выхаванне янычараў і вопыт Лацінскай Амерыкі — эфір

Яўген Красулін / Еўрарадыё

Яўген Красулін / Еўрарадыё

Пэўны час таму расійскі пасол Барыс Грызлоў заявіў, што ў Расіі і Беларусі ўжо сёлета будуць "адзіныя падручнікі гісторыі" для школ і ВНУ. Здавалася б, сказаў сабе і сказаў, калі яно будзе і ці будзе ўвогуле, яшчэ пытанне. Але калі верыць рэктару Магілёўскага ўніверсітэта Дзянісу Дуку, гэты падручнік ужо выкарыстоўваецца ў беларускіх школах! Што праўда, Еўрарадыё яго так і не знайшло. Нават у Міністэрстве адукацыі журналісту Еўрарадыё, які патэлефанаваў пад выглядам школьнага настаўніка, паведамілі, што пра такі падручнік не чулі. Але не выключана, што такі падручнік усё ж з’явіцца. Гледзячы на тое, якую пільную ўвагу рэжым пачаў звяртаць на "выхаванне" маладога пакалення і яго ідэалагічную апрацоўку.

Якія пагрозы нясе аб’яднанне гісторыі Беларусі і Расіі і як уратаваць нашу гісторыю ад гвалту? Навошта Лукашэнка іграе ў "выбары" і што гэтая гульня дае рэжыму? Ці ёсць падабенства пабудаванага ў Беларусі рэжыма з лацінаамерыкансткімі дыктатурамі, якімі і чаму вучыць вопыт тых дыктатур? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кандыдат гістарычных навук, маяніст Яўген Красулін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі