Пра акупацыю, эміграцыю, партызаншчыну і арышт Лукашэнкі — эфір з Дубаўцом
Сяргей Дубавец / Еўрарадыё
Неўзабаве трэцяя гадавіна выбараў 2020 года. Падзеяў, якія адны называюць абуджэннем беларускай нацыі, іншыя — спланаванай у Маскве аперацыяй, скіраванай на далейшае паглынанне Беларусі. Адны ўхваляюць пратэсты, іншыя кажуць, што тагачасныя лідары выбарчай кампаніі вінаватыя ў тых шалёных рэпрэсіях, якія абрынуў лукашэнкаўскі рэжым як помсту за свой жнівеньскі страх. Як вынік, у Беларусі тысячы асуджаных па палітычных прычынах, 1,5 тысячы палітвязняў, сотні тысяч эмігрантаў, вынішчанае палітычнае і культурніцкае поле.
Што насамрэч патрэбна вагнераўцам у Беларусі і якія пагрозы яны нясуць, як беларусам, так і суседнім з Беларуссю краінам? З чым мы прыйшлі да трэцяй гадавіны выбараў 2020 года? Ці рэальна пабачыць Лукашэнку на лаве падсудных у Гаазе і ці можа выжыць беларуская культура ў эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае публіцыст, літаратар, Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі Сяргей Дубавец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.