Пра барацьбу крэслаў, стаўку на каліноўцаў і лёс палітвязняў — эфір з Усавым

Павел Усаў / Еўрарадыё
Павел Усаў / Еўрарадыё

Два сігналы лукашэнкаўскаму рэжыму цягам некалькіх апошніх дзён прыйшлі з Украіны. Адзін ад прадстаўніка Аб’яднанага кабінета Валерыя Сахашчыка, які выклаў фота з генералам Залужным. Другі — з Макееўкі, дзе ўкраінскія ракеты прадэманстравалі, які лёс чакае як расійскіх акупантаў, так і іх саюзнікаў з Драздоў, якім варта было б задумацца пра свой лёс. А тут яшчэ і тэрарыст Гіркін непразрыста намякае Лукашэнку на Гаагу…

Што стаіць за публікацыяй Сахашчыкам фота з Залужным і пра што можа сведчыць сустрэча двух вайскоўцаў? Ці пачуе Захад сігнал з Мінска пра жаданне міру і перамоў? На якую рэакцыю Лукашэнкі разлічаныя заявы тэрарыста Гіркіна? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі