Пра БелАЭС, візы, "Акропаліс" — размова з паслом Літвы
Амбасаду Літвы Андрус Пулокас узначаліў у жніўні 2016 года. І з першых дзён працы галоўнай тэмай беларуска-літоўскіх адносін была Беларуская атамная станцыя, яе пагрозы бяспецы Літвы. Безумоўна, у краін-суседзяў шмат тэм для супрацы і абмеркавання, але менавіта БелАЭС стала тым каменем, на які дыялог паміж Беларуссю і Літвой пастаянна спатыкаецца.
Якім бачаць з Вільні сённяшні стан адносін паміж Беларуссю і Літвой? Як на гэтыя адносіны паўплывае пачатак работы БелАЭС? Ці адбіліся гэтыя непаразуменні наконт будаўніцтва АЭС на іншых кірунках супрацы паміж нашымі краінамі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Андрус Пулокас.
Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!