Пра брытанскі ордэн, тэатр, санкцыі, агентаў і гандаль палітвязнямі — эфір

Мікалай Халезін / Еўрарадыё

Мікалай Халезін / Еўрарадыё

24 студзеня ў Віндзарскім замку з рук прынцэсы Анны Мікалай Халезін атрымаў свой першы ордэн Брытанскай імперыі M.B.E. Цікава, што ў лістападзе 2023 года менавіта прынцэса Анна такі ж ордэн уручыла Наталлі Калядзе. Праўда, адбылося гэта ў Букінгемскім палацы, але гэта ўжо нюансы. Безумоўна, такім чынам быў адзначаны ўнёсак Мікалая і Наталлі ў развіццё тэатра. Але не толькі дзейнасцю на тэатральнай глебе адзначыўся і выклікаў нянавісць лукашэнкаўскага рэжыму Мікалай Халезін.

Ці пачаў Мікалай Халезін пасля атрымання ўзнагароды ператварацца ў помнік самому сабе і якія дзверы гэты ордэн дапамагае яму адчыняць? Чаму ўздзеянне санкцый на рэжымы Пуціна і Лукашэнкі амаль не заўважнае і ці працуюць санкцыі ўвогуле? Што адбываецца з беларускімі дэмсіламі і ці магчыма пераадолець крызіс? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кавалер ордэна Брытанскай імперыі, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі