Пра “генацыд”, Генпракуратуру, Лукашэнку і… “масонскі след” — эфір
Сяргей Дубавец / Еўрарадыё
Так званая Генпракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да журналіста, публіцыста, блогера і проста Вялікага майстра Вялікай ложы Беларусі Сяргея Дубаўца. У адным пакеце яму інкрымінуюць “парушэнне заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму, недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і адмаўленні генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд”.
Ці ёсць падставы абвінаваць Дубаўца хаця б па адным парушэнні, якія яму інкрымінуюць спецыялісты па генацыдзе беларускага народа з “Генпракуратуры”? Якія пагрозы нясе расійскі ўплыў на сітуацыю ў краіне і чым небяспечная сітуацыя з перапісваннем гісторыі? Чаго хоча дамагчыся рэжым і асабіста так званы Генпракурор Швед такімі справамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае публіцыст, літаратар, Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі Сяргей Дубавец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.