Пра “нетрадыцыйную амністыю”, Гаагу, Зяленскага ў Вільні і КДБ — эфір

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Пакуль так званыя “сілавікі” працягваюць пераследаваць беларусаў за падабайкі ў сацсетках, нацыянальную сімволіку ў кнігах і на ўнутраным баку дзвярэй, Лукашэнка разважае пра “нармалізацыю правапарушэнняў” і кажа пра амністыю. Акадэмік-гісторык Марзалюк заклікае студэнтаў прыйсці на выбарчыя ўчасткі і зрабіць “беларускі выбар за моцную дзяржаву”, а на журфаку БДУ намеснікам дэкана прызначаюць прарасійскага Z-“патрыёта”.

Ці варта чакаць, што пад амністыю трапіць хоць хтосьці з палітвязняў? Якую мэту пераследуюць русіфікатары Беларусі і які “беларускі выбар” можна зрабіць на выбарчых участках у Беларусі? Што адбываецца на судзе ў Гаазе і чаму Ізраіль прайграе інфармацыйную вайну тэрарыстам з ХАМАС? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі