Пра “Нобеля” Бяляцкага, “эмпатыю” рэжыму і помсту — эфір з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

“Нобелеўскую лекцыю” Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца за кратамі ў беларускай турме, агучвала жонка праваабаронцы Наталля Пінчук. Упершыню лекцыя гучала па-беларуску. У гэты ж час у самой Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, а ў дачыненні да палітвязняў прымяняюцца маральныя і фізічныя катаванні. Кажуць, што такім вычварэнскім чынам рэжым дае сігнал Захаду аб гатоўнасці да перамоў. 


Што для Беларусі і беларускай супольнасці азначае другая Нобелеўская прэмія, якую атрымлівае беларус? Ці пачуюць на Захадзе сігналы з беларускіх турмаў і ці пойдуць на перамовы з рэжымам? Як змяняецца на Захадзе стаўленне да Пуціна і вайны, які лёс чакае пасля перамогі Украіны Пуціна і Лукашэнку? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі